26.10.2026, 17:30
У Беларусі абмяркоўваюць магчымы перагляд мінімальнага памеру аліментаў. Аднак праблема не абмяжоўваецца сумай, якую адзін з бацькоў абавязаны пералічваць на ўтрыманне дзіцяці. Нерэгулярныя выплаты, утойванне даходаў і неабходнасць самастойна дамагацца грошай могуць ставіць жанчын у эканамічна залежнае становішча. Чаму павышэнне аліментаў не зменіць сітуацыі кардынальна і якое выйсце можна знайсці, у эфіры «Белсату» расказала спецыялістка ў галіне камунікацыі, доктарка навук, даследніца медыяў, улады і гендару Ірына Сідорская.
